Лепшую шматдзетную сям'ю сталіцы вызначаць напярэдадні Міжнароднага дня сям'і

11 мая 2016

Гэтыя бацькі ведаюць, як сумяшчаць прафесійную дзейнасць з выхаваннем не аднаго, а як мінімум траіх дзяцей. Лепшую шматдзетную сям'ю сталіцы вызначаць заўтра - напярэдадні Міжнароднага дня сям'і. Спаборніцтва пройдзе заўтра на сцэне Палаца дзяцей і моладзі. 9 пар, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, прадэманструюць візітную картку і творчыя нумары, раскажуць аб сваіх традыцыях і спякуць фамільны каравай.

Лепшую шматдзетную сям'ю выбіраюць у Мінску дваццаты год запар. Штогод колькасць шматдзетных сем'яў у сталіцы павялічваецца. Сёння іх амаль 12 тысяч.