Лепшы сацыяльны работнік

9 июля 2015

Яны - першыя памочнікі ў бытавых справах і клопатах. Сацыяльныя супрацоўнікі, якіх у сталіцы амаль трыста, штодзень падтрымліваюць адзінокіх пажылых людзей. Гэта не толькі дастаўка прадуктаў або падтрымка побыту, а ўвага і цёплыя словы. Таму такая прафесія – сапраўднае прызванне.

Сёння ў першым спецыяльным доме для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў ладзіўся другі этап конкурсу сацыяльных супрацоўнікаў. Дзевяць лепшых удзельнікаў з кожнага раёна дэманстравалі свае прафесійныя навыкі.

Ацэньваць сацыяльных супрацоўнікаў будуць па пяці намінацыях. Гэта і самапрэзентацыя, і творчы конкурс, і абавязкова практычнае заданне. Падчас спаборніцтва удзельніцы, а, як правіла, сацыяльныя супрацоўнікі – гэта прыгожы пол, прапаноўвалі асаблівую спецформу.