Лепшы малады дырэктар Міншчыны жыве і працуе ў Жодзіне

9 февраля 2013
У такія хвіліны забываешся пра цяжкасці на шляху да вяршыні. Пра ўдзел Наталлі Міхайлаўны ў конкурсе на званне лепшага маладога дырэктара рэгіёну ведалі толькі родныя і самыя блізкія знаёмыя. Аднак перамога прысвячаецца калектыву. Конкурс складаўся з трох этапаў. Заяўкі на ўдзел падалі 65 маладых кіраўнікоў устаноў адукацыі. Умова - стаж працы на пасадзе ад 2 да 5 гадоў і асабістае жаданне. Адабраць 19 з іх вырашылі пры дапамозе эсэ, тэма адпаведная: Я - дырэктар. 
У суперфінал выйшлі сямёра. Камп'ютар вызначыў іх. На 80 пытанняў з Кодэкса аб адукацыі ў выглядзе тэста без спецыяльнай падрыхтоўкі не адкажаш.
Апошнім крокам да вяршыні стаў конкурс красамоўніцкага мастацтва. Галоўная складанасць - тэму дыспуту ўдзельнікі даведаліся за паўгадзіны да пачатку спаборніцтваў.
І толькі потым можна было ўздыхнуць з палёгкай. Пераможца вызначаны.
Апошнім акордам конкурсу стала прапанова ўдзельнікаў стварыць клуб дырэктараў, каб разам павышаць узровень сярэдняй адукацыі.