Найлепшым выратавальнікам Мінскай вобласці ўручылi узнагароды

19 января 2022
Іх праца - быць мужнымі, рашучымі і здзяйсняць подзвігі! Дзень выратавальніка адзначаюць сёння беларусы. Віншаванні з прафесійным святам вогненныя байцы прымаюць у кожным кутку цэнтральнага рэгіёна. Словы падзякі гучалі і ў сталічным Музеі Вялікай Айчыннай вайны. У зале Перамогі ўзнагародзілі найлепшых работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці. Па выніках работы летась адзначаны 30 ратавальнікаў.

Будаўніцтва жылля і дэпо, закупка абсталявання, новая тэхніка. У ратавальнікаў Мінскай вобласці ёсць усё для камфортнай, а галоўнае - эфектыўнай працы. Толькі летась на выклікі яны выязджалі больш як 7 тысяч разоў, на пажарах выратавалі больш як 270 чалавек, у тым ліку і 30 дзяцей.