За справу ў імя жыцця. Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у сталіцы ўзнагародзілі тых, хто штодзень працуе на карысць беларусаў.
У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сабраліся найлепшыя спецыялісты аховы здароўя Мінскай вобласці. Нагрудныя знакі, граматы і падзякі для больш як 50 прадстаўнікоў прафесіі. Сярод іх і лаўрэаты конкурсу "Урач года - 2022" у намінацыях: тэрапеўт, урач агульнай практыкі, акушэр-гінеколаг, хірург. Для гасцей правялі і экскурсію па музеі.
Увогуле ж у сістэме аховы здароўя Мінскай вобласці працуе больш за 25 тысяч медыцынскіх работнікаў. Гэта хірургі, педыятры, фельчары, анестэзіёлагі, акушэры, медсёстры і санітары. Сваё прафесійнае свята яны адзначаць ужо ў гэтую нядзелю.













