Лепшых журналістаў рэгіянальных СМІ cёння ўзнагародзілі ў аблвыканкаме

3 сентября 2015

Ганаровыя граматы лепшым журналістам! Сёння ў аблвыканкаме падвялі вынікі штогадовага конкурсу сярод прадстаўнікоў рэгіянальных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Сярод пераможцаў і нашы калегі: шэф-рэдактар “Навін рэгіёна” Аксана Шыдлоўская і карэспандэнт Антаніна Станкевіч. Яны перамаглі ў намінацыі “Лепшы творчы праект”. Нагадаем, самыя адметныя матэрыялы з жыцця цэнтральнага рэгіёна – штодзень у эфіры ў 15:15 і 18:40, а ў нядзелю – выніковая праграма “Навіны. Цэнтральны рэгіён” у 12:10.

Журналісты, пісьменнікі і прадстаўнікі ўлады сёння падчас круглага стала абмяняліся меркаваннямі наконт ролі журналістыкі ў грамадстве.