Лепшых юных даследчыкаў выбралі ў Мінскай вобласці

2 марта 2020
Як ачысціць ваду ў турпаходзе, чым замяніць пластыкавы посуд і як у хатніх умовах адкрыць верміферму. У сталіцы прайшоў фінал адкрытага фестывалю "Я - даследчык". Свае працы юныя эксперыментатары з ўсяго цэнтральнага рэгіёна прадэманстравалі ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Усяго 8 намінацый і больш за 100 праектаў. Дашкольнікі цікавіліся, навошта зайцу доўгія вушы, чаму механічная машынка едзе сама, і разбіраліся, адкуль узніклі назвы "Маладзечна" і "Белавежская пушча". А вучні пачатковай школы разбіраліся, як працуюць сонечныя батарэі і вывучалі арганічныя ўгнаенні. Пасля прэзентацыі даследчых работ усе навучэнцы атрымалі ўзнагароды і памятныя прызы.