Лепшых выпускнікоў ушанавалі ў БНТУ

21 июня 2018

За актыўную дзейнасць ва ўніверсітэцкім жыцці, навуковыя дасягненні і выдатныя вынікі ў вучобе. Лепшых выпускнікоў сёння ўшаноўвалі у БНТУ. Урачыстая цырымонія прайшла ў незвычайным фармаце пад адкрытым небам у дворыку галоўнага корпуса ВНУ. 76 лепшых студэнтаў атрымалі падзякі і прэміі ад кіраўніцтва раёна і ўніверсітэта.

Студэнты і выпускнікі БНТУ традыцыйна лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта, міжнародных конкурсаў, прызёры спартыўных спаборніцтваў.