Найлепшым прадстаўнікам працоўных калектываў Беларусі сёння па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржузнагароды прэм'ер-міністр. Будаўнікі, навукоўцы, педагогі, працаўнікі прамысловасці і падатковых органаў, а таксама вялікая група тых, хто пракладае ў Мінску зараз трэцюю лінію метро, сёння сабраліся на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі. Як адзначыў Раман Галоўчанка, усе яны ўвасабленне прафесіяналізму, надзейнасці і вернасці службоваму доўгу, гатоўнасці браць на сябе адказнасць за рашэнні, якія прымаюць.
Высокія ўзнагароды - медалі і падзякі - уручылі тым, хто штодня знаходзіцца ў авангардзе гарантавання эканамічнай бяспекі Беларусі. Бо ад іх правільнай і суладнай працы шмат у чым залежыць і ўстойлівае фарміраванне бюджэту, а значыць, рэалізацыя найважнейшых сацыяльна-эканамічных праграм.
Больш як 40 прадстаўнікоў розных сфер сёння былі адзначаны за сваю штодзённую працу, творчы падыход і навацыі, якія дапамагаюць развіваць і рухаць наперад прадпрыемствы і цэлыя сферы.













