Лепшых у прафесіі жанчын і шматдзетных мам адзначылі ў Гродзенскай вобласці

6 марта 2019

Віншаванні з надыходзячым вясновым святам гучалі сёння ў адрас прадстаўніц прыгожага полу Гродзенскага рэгіёна. У аблвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём у гонар жанчын, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы і ўнеслі істотны ўклад у развіццё рэгіёна і краіны ў цэлым. Сярод запрошаных былі і шматдзетныя мамы. Ім уручылі заслужаныя ўзнагароды - ордэна Маці. У Гродзенскай вобласці пражывае больш як дзесяць тысяч шматдзетных сямей, у іх выхоўваюцца 42 тысячы дзяцей.

Усяго ў Гродзенскай вобласці пражывае 750 тысяч жанчын. 25 лепшым, акрамя віншаванняў і падазяк, сёння былі ўручаныя падарункі і кветкі.