Лепшых суднамадэлістаў краіны выбралі ў Гомелі

25 июня 2019

Рэспубліканскія спаборніцтвы па суднамадэльным спорце на возеры Любенскае - частка спартакіяды навучэнцаў пад назвай "Тэхна-Спорт". Выпрабаваць сілы прыехалі 68 юных спартсменаў з усёй краіны. Традыцыйна моцныя каманды - з Гродна і Брэста. 

Антон Касенка, удзельнік спаборніцтваў (Мінск): "У прынцыпе я пабіў сёння свой асабісты рэкорд. Гэта 33 кругі. Калі я праеду яшчэ гэтак жа, то я атрымаю званне майстра спорту. Насамрэч гэта вельмі цікавы занятак, як і любы іншы. Таму што ён займае цябе цалкам. І гэта вельмі вам дапаможа і ў будучыні. Вы пачнеце разбірацца ў многіх галінах".

Марыя Кушнер, загаддзела Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці: "Правядзенне падобнага роду спаборніцтваў, вядома, з'яўляецца ўнікальнай магчымасцю выказаць сябе для многіх таленавітых і захопленых тэхнічнай творчасцю хлопцаў і дзяўчат. Удзел у спартакіядзе дае ім магчымасць прадэманстраваць усе свае якасці, волю, характар, жаданне стаць лепшым з лепшых і заваяваць званне лепшага суднамадэліста рэспублікі".

Спаборніцтвы праходзілі ў класах. На ваду спускалі радыёкіраваныя копіі караблёў, яхт і гоначных хуткасных мадэляў.