З нагоды юбілею гарадскога цэнтра здароўя ўзнагародзілі лепшых спецыялістаў

30 ноября 2021

Мінскаму гарадскому цэнтру здароўя - 100!  Менавіта столькі гадоў спецыялісты ўстановы  стаяць на варце здароўя жыхароў сталіцы. Займаюцца інфармаваннем насельніцтва, прафілактыкай інфекцыйных і іншых захворванняў,  захаваннем і ўмацаваннем здароўя. Цэнтр актыўна ўдзельнічае ў прафілактычных акцыях. Зараз рэалізуюць 11 праектаў. З нагоды юбілею гарадскога цэнтра здароўя сёння ўзнагародзілі лепшых спецыялістаў. Падзякі за самаадданую працу атрымалі больш за 30 чалавек.

Аснова прафілактычнай дзейнасці цэнтра - праект "Мінск - здаровы горад", які дзейнічае да 2024 года. Таксама гарадскі цэнтр здароўя зараз актыўна рэалізуе пілотны праект "Вакцына для жыцця", накіраваны на прафілактыку COVID-19.