Лепшых стваральнікаў інтэрнэт-прасторы Беларусі ўзнагародзілі прэміяй TIBO

24 апреля 2015

Лепшых стваральнікаў інтэрнэт-прасторы Беларусі сёння ўзнагародзілі прэміяй TIBO. Конкурс праводзіцца ў рамках міжнароднага форуму па тэлекамунікацыях, банкаўскіх і інфармацыйных тэхналогіях. Інтэрнэт-прэмія - гэта і свайго роду аналіз развіцця IT-сферы і ўкаранення перадавых тэхналогій.

Сёлета на конкурс была пададзена рэкордная колькасць заявак - больш  за 700. Выбіралі лепшы інтэрнэт-рэсурс па 15-ці пазіцыях. Сярод іх і партал нашай Белтэлерадыёкампаніі ў намінацыі "Інфармацыйны рэсурс".

Узнагароды атрымалі лепшыя інтэрнэт-рэсурсы сярод мабільных сайтаў, карпаратыўных  у намінацыі "Адукацыя і навука", а таксама прысвечаныя 70-годдзю Перамогі.