Лепшых супрацоўнікаў ГУУС Мінска ўзнагародзілі на плошчы Дзяржаўнага флага

16 августа 2019

Лепшых супрацоўнікаў ГУУС Мінска ўзнагародзілі сёння на плошчы Дзяржаўнага флага напярэдадні 75-годдзя сталічнай міліцыі. Юбілей праваахоўнікі адзначаць у гэтую нядзелю. У тэрытарыяльных падраздзяленнях прайшлі ўрачыстыя сходы. Для сілавікоў зладзілі спартыўнае свята. А тых, хто вызначыўся на службе, сёння павіншаваў асабіста міністр унутраных спраў.