Лепшых скалалазаў выбралі ў Брэсце

10 февраля 2020
У Брэсце прайшлі спаборніцтвы па альпінізме. Горы  імітавала спецыяльная траса. Пакарыць яе прыехалі больш як 50 беларускіх і расійскіх спартсменаў. Яны разбіліся на каманды. Выпрабаванні - у парным звязку. Адно з самых экстрэмальных - узыходжанне ўсляпую. Вачамі скалалаза станавіўся яго напарнік і падказваў, якія ўчасткі трэба абысці. Самаму малодшаму з удзельнікаў - 18 гадоў, а старэйшаму - 45.

Скаладром у Брэсце - адзін з лепшых у краіне. Летась брэсцкія альпіністы паднялі Полымя міру на вяршыню Манблана.