Старажытны смак па сучасных тэхналогіях. У Мінску выбралі лепшых вытворцаў хатніх сыроў. Сыравары з усёй краіны прадэманстравалі журы сэты з трох відаў крафтавай прадукцыі. Усе з каровінага або казінага малака па аўтэнтычных рэцэптах еўрапейскай кухні. Конкурс праходзіў паралельна з гандлем, пакупнікі маглі дэгуставаць сотні сырных далікатэсаў. У выніку лепшымі прызналі сыравараў з Полацка. Экамаркеты становяцца ўсё больш папулярнымі. У нашу сталіцу гастраэнтузіясты прывозяць крафтавую прадукцыю ў суботу. А вось адкрыты год таму экарынак "Валяр'янава" працуе штодзень. Пакупнікі ацанілі разнастайны асартымент арганічных фермерскіх прадуктаў і высокую якасць тавару.
Яшчэ большую разнастайнасць сырнай, мясной, кандытарскай і іншай прадукцыі можна ўбачыць на выставе-кірмашы "ХарчЭкспа", яна сёння адкрылася ў сталіцы. Да канца тыдня дзясяткі вытворцаў прэзентуюць у тым ліку і арыгінальныя, крафтавыя далікатэсы і навінкі.
Лепшых вытворцаў крафтавых сыроў выбралі ў Мінску
9 ноября 2021













