Лепшых прадстаўнікоў ВНУ сабраў Рэспубліканскі баль выпускнікоў. Павіншаваць маладых людзей прыехаў Прэзідэнт Беларусі

25 июня 2019

Яшчэ ўчора  студэнты, а сёння  ўжо будучыня Беларусі: свяцілы медыцыны, вялікія спартсмены, таленавітыя  праграмісты, настаўнікі.

Лепшых  прадстаўнікоў  кожнай з ВНУ сабраў  Рэспубліканскі  баль выпускнікоў, які ў гэтыя хвіліны праходзіць у "БелЭкспа". У гэтую залу  кожнага  з іх прывяла  імправізаваная  залатая дарога поспеху, па якой маладыя спецыялісты  робяць  свае першыя крокі. Павіншаваць маладых людзей  прыехаў  Прэзідэнт Беларусі. Адкрываючы свята, Кіраўнік  дзяржавы  прызнаўся, ён рады вітаць таленавітых, прыгожых,  натхнёных  маладых людзей і  звязвае  з імі залатую  будучыню нашай краіны. 

Сёлета  дыпломы  выпускніка атрымалі 56 тысяч чалавек. Сёння ў зале 226  выпускнікоў: выдатнікі вучобы, пераможцы  міжнародных  алімпіяд і конкурсаў,  лаўрэаты  спецыяльных  фондаў. Кожнага з іх  на галоўны  выпускны  баль рэспублікі прывялі  мэтанакіраванасць  і поспехі, выяўленыя за гады вучобы. Лепшым з лепшых,  а гэта 7  выкладчыкаў  і 16  выпускнікоў  з розных куткоў краіны,  асабістыя падзякі ад Прэзідэнта.

Выпускнікі паабяцалі  Аляксандру  Лукашэнку  апраўдаць чаканні. А ў памяць аб сустрэчы ўручылі  Кіраўніку  дзяржавы падарунак  ад імя ўсіх  удзельнікаў  балю. Пасля гэтага  ўрачыста  адкрылі дарогу  ў паспяховую  будучыню краіны, а яна складаецца з поспеху  кожнага  беларуса.