Лепшых педагогаў сталіцы ўзнагародзілі прэміямі і грантамі Мінгарвыканкама

29 декабря 2020

За ўклад у развіццё адукацыі. Лепшых педагогаў сталіцы ўзнагародзілі прэміямі і грантамі Мінгарвыканкама. Высокія ўзнагароды ў гарадской ратушы атрымалі настаўнікі, выхавацелі і кіраўнікі устаноў адукацыі Мінска. Педагогі на працягу некалькіх гадоў распрацоўвалі навучальныя дапаможнікі, інавацыйныя дадаткі, прэзентавалі праекты для навучэнцаў са слабым зрокам і для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Узнагароды атрымалі 142 педагогі. Сярод іх лаўрэаты конкурсаў прафесійнага майстэрства, удзельнікі навуковых канферэнцый, выстаў і тыя, хто падрыхтаваў пераможцаў міжнародных алімпіяд і спаборніцтваў.