Лепшых педагогаў Мінскай вобласці ўшаноўвалі сёння ў Маладзечне

21 августа 2015

З дасягненнямі навучальных устаноў прафесійна-тэхнічнага профілю можна было азнаёміцца на выставе ля Палаца культуры. У сталічным рэгіёне ўжо створаны сем рэсурсных цэнтраў  для падрыхтоўкі электраманцёраў, сантэхнікаў і трактарыстаў. Поспехі ў развіцці гэтай сферы адзначыў і міністр адукацыі Беларусі, які таксама наведаў мерапрыемства. За асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі 14 педагогаў атрымалі падзякі і ўзнароды.