Прадстаўнікі розных сфер: аховы здароўя, адукацыі, культуры, прамысловасці - больш за 150 маладых людзей на працягу некалькіх месяцаў спаборнічалі ў прафесійных ведах і навыках. Конкурс праводзіўся ў два этапы - на раённым і гарадскім узроўнях. У кожнай намінацыі вызначаны два пераможцы. Яны атрымалі ганаровыя граматы і прэміі ад Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Дарэчы, конкурс ладзіцца ўжо чацвёрты год запар. За прафесійныя заслугі ў сталіцы адзначылі ўжо больш як 100 маладых людзей.













