Лепшых маладых спецыялістаў ушаноўвалі ў гарадской ратушы

6 сентября 2018

У фінале конкурсу ўдзельнічалі больш за 70 работнікаў сталічных прадпрыемстваў, бальніц і ўстаноў адукацыі. Актыўныя, таленавітыя і амбіцыйныя ўдзельнікі змагаліся ў 11 намінацыях. Дзясятку лепшых выбіралі па асаблівых крытэрыях: высокія паказчыкі на новым працоўным месцы, незвычайныя метады работы і навуковыя дасягненні.

Конкурс маладых спецыялістаў праходзіць у сталіцы шосты год запар. І, як адзначаюць спецыялісты, колькасць заявак да ўдзелу ў такіх спаборніцтвах з кожным годам становіцца ўсё большай.