Лепшых медыкаў сталіцы ўзнагародзілі напярэдадні прафесійнага свята

16 июня 2023

Неацэнная праца і адданасць справе. Медыкаў сталіцы ўзнагародзілі з нагоды прафесійнага свята. У зале Палаца Рэспублікі - загадчыкі аддзяленняў, урачы, медсёстры і фельчары. Спецыялісты, якія клапоцяцца пра сваіх пацыентаў у любы час. Ганаровыя граматы і нагрудныя знакі амаль для 20 лепшых прадстаўнікоў сферы аховы здароўя. Свае моманты славы і ў пераможцаў гарадскога этапу конкурсу "Урач года".

У музычнай праграме разам з артыстамі на сцэну выйшлі ўрачы і медсёстры. А ў холе арганізавалі дакументальную выставу з Нацыянальнага архіва - фатаграфіі, рэгістрацыйныя кнігі, выпіскі, пастановы, экзаменацыйныя і анкетныя лісты XX стагоддзя.