Лепшых медыкаў сталіцы ўшаноўваюць у Палацы Рэспублікі

17 июня 2016

Духавы аркестр, кветкі і шчырыя словы падзякі. Дзень медыка адзначаюць 19 чэрвеня, у нядзелю. А напярэдадні прафесійнага свята заўсёды падводзяць вынікі. Дзякуючы сапраўдным прафесіяналам у Мінску за апошнія пяць гадоў павялічылася не толькі нараджальнасць, але і працягласць жыцця. Лепшыя прадстаўнікі прафесіі атрымалі граматы, дыпломы і грашовыя прэміі.