Лепшых лесаводаў напярэдадні прафесійнага свята ўшаноўвалі ў Мінскай вобласці

12 сентября 2018

Каля трох соцень спецыялістаў у канцэртнай зале ДК "МАЗ" адзначылі ганаровымі граматамі і падзякамі. Па традыцыі падвялі і вынікі працы.

Апошні год быў даволі складаным для лясной гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна: вясновыя пажары, барацьба с караедам дадалі працы ляснічым. Праблема ляснога шкодніка асабліва актуальная для поўдня вобласці. Сёння на пашкоджаных тэрыторыях праводзяцца работы па аднаўленні лясных тэрыторый.

Працягваецца і мадэрнізацыя лясных гаспадарак, абнаўленне машынна-трактарнага парка і тэхнікі.