Найлепшых хлебаробаў паўночнага рэгіёна ўшаноўвалі ў Сянно на "Дажынках"

9 октября 2016

Найлепшых хлебаробаў паўночнага рэгіёна ўшаноўвалі ў Сянно на абласных "Дажынках". Павіншаваць аграрыяў прыехаў і дэпутат Дзярждумы Расіі Мікалай Валуеў. На працягу ўсяго дня ў райцэнтры працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі народных танцаў, горад майстроў. Тут жа прэзентавалі гіганцкія караваі з мукі новага ўраджаю. Самым відовішчным момантам стаў святочны канцэрт.

Мікалай Валуеў, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі:

"Гэта выдатнае свята. Усё, як у нас заведзена. Сёння сустракаюць усмешкамі, песнямі. І багатым-багатым сталом. Вельмі смачна. І гэта яшчэ раз мяне пераконвае ў тым, што будзем прыязджаць да вас".

Змяніўся і сам райцэнтр. Да "Дажынак" добраўпарадкавалі плошчу, адрамантавалі раённы Дом культуры, пабудавалі Палац урачыстых абрадаў, а ў цэнтры горада з'явіўся фантан "Маладыя".