Лепшыя выпускнікі краіны сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага свята ў Оршы

30 мая 2019

Апошні званок празвінеў сёння ва ўсіх школах Беларусі. Прывітанне выпускнікам накіраваў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы,  што  пачатак новага, дарослага  жыцця  адчыняе дзверы ў свет вялікіх магчымасцяў, адказных рашэнняў, амбіцыйных планаў.

Лепшыя з лепшых з усёй краіны  сёння сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага свята  ў Оршы.  На апошні званок у моладзевую сталіцу Беларусі запрасілі  каля дзвюх  тысяч вучняў:   гэта выдатнікі вучобы, пераможцы творчых конкурсаў і спартсмены.  Апладысменты гучалі і ў гонар настаўнікаў.  Сем лепшых класных кіраўнікоў (з кожнай вобласці і Мінска)    удастоеныя падзякі міністра адукацыі.  Зараз  у Лядовай арэне - вялікі канцэрт.  Завершыцца свята салютам.