Лепшыя настаўнікі краіны атрымалі ўзнагароды за добрасумленную працу

3 октября 2014

У Палацы Рэспублікі лепшыя настаўнікі краіны атрымалі ўзнагароды за добрасумленную працу і асаблівы ўклад у адукацыю. Святочную атмасферу падтрымалі і іх вучні. У падарунак для педагогаў - танцы, вершы і песні. Тут жа першы намеснік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў зачытаў віншаванне ад Кіраўніка дзяржавы з прафесійным святам педагогаў.