Лепшыя танкісты вызначаныя ў Беларусі

30 апреля 2016

Завяршыўся адборачны этап да фіналу танкавага біятлона, што пройдзе на расійскім палігоне Алабіна. У турніры ўдзельнічалі 15 экіпажаў з усёй краіны. На палігоне Даманава ў Брэсцкай вобласці экіпажы спаборнічалі ў майстэрстве валодання шматтоннай тэхнікай, пры гэтым агонь даводзілася весці не толькі з месца, але і падчас руху. Максімальная далёкасць да цэляў складала амаль 2 кіламетры, што патрабавала ад наводчыка амаль снайперскай меткасці.

Міжнародныя спаборніцтвы "Танкавы біятлон - 2016" пройдуць сёлета ў жніўні на падмаскоўным палігоне Алабіна. Свой удзел у армейскіх гульнях пацвердзілі 25 дзяржаў, у тым ліку сем краін СНД - Расія, Азербайджан, Арменія, Казахстан, Таджыкістан, Кыргызстан і, вядома, Беларусь.