Лепшыя студэнты прадставяць Беларусь на чэмпіянаце прафмайстэрства ў Бразіліі

16 июня 2015

Навучэнцы прафесійных ліцэяў і каледжаў змогуць паступіць у ВНУ па сваім профілі без тэстыравання. Як сёння заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, такую праграму плануюць распрацаваць на працягу пяці гадоў. А пакуль лепшыя студэнты рыхтуюцца прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе прафмайстэрства World Skills у Бразіліі. Юнакам дапамагаюць рыхтавацца міжнародныя эксперты і спонсары. Яны зацікаўленыя ў будучых прафесіяналах. Найбуйнейшы рэтэйлер краіны стаў генеральным партнёрам нацыянальнай зборнай Беларусі ў конкурсе прафмайстэрства World Skills у Бразіліі.