Лепшыя спецыялісты Беларуськалія ў Палацы Незалежнасці

30 июня 2021

Сёння сардэчна сустракаў сваіх гасцей Палац Незалежнасці.  Сімвал нашай дзяржаўнасці наведалі лепшыя супрацоўнікі Беларуськалія! 


Перад экскурсіяй у Мінску  спецыялістаў ушаноўвалі на прадпрыемстве. З гэтага часу іх імёны занесеныя на Дошку гонару вытворчасці і горада Салігорска. У якасці падарунка для супрацоўнікаў - наведванне аднаго з найбуйнейшых сімвалаў суверэнітэту. Традыцыі наведваць знакавыя месцы нашай краіны ў Беларуськалія  ўжо 17 гадоў.