Лепшыя сацыяльныя праекты выбралі ў Мінску

18 мая 2019

Конкурс Social weekend 13-ы раз аб'яднаў аўтараў карысных ідэй. Свае задумкі ўдзельнікі ўдасканальвалі на працягу некалькіх месяцаў падчас трэнінгаў і бізнес-семінараў. Так ініцыятывы ператвараюцца ў сацыяльна значныя стартапы ў розных сферах. У фінале 15 праектаў. Сярод іх, напрыклад, стварэнне экапаперы, мабільны дадатак для правільнага сартавання адходаў, а таксама - віртуальны памочнік для дзяцей з парушэннямі мовы. 

За пяць гадоў конкурс аб'яднаў больш за тры тысячы карысных ідэй. Прыём заявак для новага сезона Social weekend стартуе ў жніўні.