Лепшыя супрацоўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС адзначаныя падзякамі і граматамі

25 июля 2018

Што ж, сапраўды кранальны і хвалюючы момант. У гонар знакавай даты лепшыя супрацоўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС былі адзначаныя падзякамі і граматамі. Сёлета каля сотні маладых спецыялістаў папоўнілі рады ратавальнікаў у Цэнтральным рэгіёне, асаблівая ўвага - пераемнасці пакаленняў, адзначаны сёння і ветэраны пажарнай службы. Сярод узнагароджаных за актыўную прафілактычную працу і журналісты рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. За гарачыя рэпартажы аб пажарнай бяспецы адзначаныя і нашы калегі - карэспандэнты навін рэгіёна Агенцтва тэленавін.