Лепшыя школьнікі сустрэліся з губернатарам Мінскай вобласці

22 января 2020
Пра сяброў, любімыя кнігі, прафесіі будучыні, спартыўных куміраў і распарадак працоўнага дня. Сёння губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын ў нефармальнай абстаноўцы сустрэўся з лепшымі вучнямі рэгіёна. Размова школьнікаў са старшынёй аблвыканкама доўжылася некалькі гадзін. Вучняў цікавілі пытанні працаўладкавання, выбару прафесіі і нават літаратура, якой аддае перавагу губернатар. На сустрэчу ў аблвыканкам прыехалі лепшыя вучні з кожнага раёна Мінскай вобласці.

Пасля сустрэчы з губернатарам школьнікі адправіліся на экскурсію ў Парк высокіх тэхналогій знаёміцца з ІТ-сферай.