Найлепшыя афіцэры ўзнагароджаныя медалём "За адзнаку ў воінскай службе"

14 декабря 2016

Указам Прэзідэнта Беларусі медалём "За адзнаку ў воінскай службе" ўзнагароджаныя найлепшыя афіцэры. Такую высокую ацэнку атрымалі 13 вайскоўцаў. Ганаровыя і заслужаныя ўзнагароды ад імя Кіраўніка дзяржавы на ўрачыстай цырымоніі ўручыў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Для афіцэраў медаль мае асаблівае значэнне.

Сяргей Русецкі, начальнік аддзела ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі генштаба ПС Беларусі: "Атрымаць дзяржаўную ўзнагароду - гэта знакавая падзея ў жыцці любога вайскоўца. Да гэтай падзеі ён ідзе не месяц, не год, і звязана гэта з яго выкананнем прафесійнага доўгу, абавязкаў. Кожны вайсковец выдатна разумее, што ў гэтай узнагародзе ёсць частка заслуг і яго падначаленага і асабістага саставу, іншых вайскоўцаў".

Ганаровыя медалі - гэта не толькі ацэнка персанальнай працы вайскоўцаў, але і вялікі ўклад ў абараназдольнасць Беларусі.