Да Дня Маці там прайшла рэспубліканская акцыя. Сумесны праект МУС і Беларускай Праваслаўнай Царквы стартаваў 7 гадоў таму. Удзельнікаў адбіралі за два этапы на працягу 3 месяцаў. Ды фіналу прыйшлі 13 пераможцаў. Як прызнаюцца ў міліцыі, сем'і, у якіх жонка і муж звязаныя яшчэ і рабочай сувяззю, даўно не рэдкасць, ёсць нават дынастыі. Узнагароды атрымалі не толькі фіналісты і пераможцы, але і шматдзетныя маці, чые сыны служаць у органах унутраных спраў. Зрэшты, свой галоўны прыз - моцную сям'ю - яны стварылі самі.














