Лепшыя інавацыйныя распрацоўкі беларускіх праграмістаў прадставілі ў Мінску

25 апреля 2014

У фінал нацыянальнага конкурсу Стартап, які, па сутнасці, завяршыў міжнародны форум TIBO-2014, прайшлі толькі 11 праектаў з больш чым ста. На працягу некалькіх гадоў маладыя навукоўцы распрацоўвалі свае праграмы, здольныя спрасціць жыццё чалавека. Кіраваць аўтапаркам або кантраляваць усю дачную электроніку - са смартфона… Усё гэта і не толькі ацэньвала міжнароднае журы. Самая перспектыўная каманда пройдзе дадатковае навучанне ў Берліне і Сан-Францыска, а таксама атрымае бясплатны бізнес-план ад найбуйнейшых сусветных кансалтынгавых кампаній.


А напярэдадні лепшых выбіралі яшчэ на адным міжнародным форуме - СМІ Беларусі. Галоўную ўзнагароду 10-га нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Залатую Літару ўручылі пераможцам у 23-х намінацыях. Сярод лепшых - Беларускае тэлеграфнае агенцтва і Беларусь-Сегодня - яны панеслі з конкурсу адразу некалькі Залатых Літар.