Найлепшыя інавацыйныя праекты моладзі Саюзнай дзяржавы прэзентуюць у Мінску

26 октября 2016

Пляцоўкай форуму стаў БНТУ. Маладыя навукоўцы з 20 ВНУ Еўропы пакажуць свае распрацоўкі, навучацца прасоўванню праектаў у бізнес-асяроддзі і наведаюць беларускі Парк высокіх тэхналогій. Сёння ў праграме - турнір па робататэхніцы і майстар-класы. А ўжо заўтра выберуць найлепшы праект. Яго распрацоўшчыкі атрымаюць інвестыцыйную падтрымку.

Штогод у форуме ўдзельнічаюць больш як 150 маладых навукоўцаў Саюзнай дзяржавы.