Лепшыя дзіцячыя стаматолагі краіны сабраліся сёння ў Мінску

17 октября 2015

У беларускай сталіцы прайшоў завяршальны этап нацыянальнага прафесійнага конкурсу "Дзіцячая стаматалогія". Яго ўдзельнікамі сталі звыш паўсотні майстроў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У фінальным жа спаборніцтве ў Мінску пазмагаліся лепшыя з іх - усяго сем дзіцячых стаматолагаў. Арганізавалі конкурс Беларуская стаматалагічная асацыяцыя і кафедра дзіцячай стаматалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Пацыентамі канкурсантаў сталі выхаванцы адной з беларускіх дзіцячых SOS-вёсак.