35 гадоў на варце закона: на зямлі, пад вадой, на вышыні і пад прыцэлам, там, дзе складана, небяспечна, працуе АМАП! Прэзідэнт Беларусі павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў падраздзялення. "Галоўная каштоўнасць падрадзялення - яго супрацоўнікі! Сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, адданыя Радзіме, самааддана выконваючыя службовы доўг", - гаворыцца ў паведамленні. Святочны сход у Палацы Рэспублікі. Заслугі байцоў не застаюцца незаўважанымі. Лепшым уручылі ўзнагароды і пагоны з рук міністра ўнутраных спраў. Як адзначыў, Іван Кубракоў, на "шляху хаосу 2020 года стаў менавіта АМАП".
Лепшыя байцы АМАП атрымалі ўзнагароды і пагоны з рук міністра
22 ноября 2023













