Лепшаму настаўніку - першае месца

9 января 2014

Сёння прайшло афіцыйнае адкрыццё конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў сталіцы.


Сёлета спаборніцтва пройдзе ў новым фармаце. Шэсцьдзесят восем выкладчыкаў выступяць у сямі намінацыях у залежнасці ад профільнага прадмета і ўзросту навучэнцаў. Адпаведна і пераможцаў будзе сямёра. Кожны ўдзельнік павінен правесці адкрыты ўрок у незнаёмым класе і прадэманстраваць свой асноўны настаўніцкі прыём.


Конкурс на званне лепшага настаўніка праводзіцца ў сталіцы на працягу ўжо 23 гадоў. Удзельнікі першых спаборніцтваў зараз вопытныя і заслужаныя спецыялісты. Таму на сёлетніх удзельнікаў арганізатары ўскладаюць вялікія надзеі.