Прафесіяналы, якія не проста дзеляцца ведамі, натхняюць дзяцей і становяцца прыкладам на ўсё жыццё. Лепшага настаўніка Мінскай вобласці 2023 года выбіраюць у Маладзечне (на базе гімназіі-каледжа мастацтваў). Рэгіянальны конкурс педагагічнага майстэрства аб'яднаў 23 удзельнікі.
На ўроках яны падарожнічаюць па эпохах і гістарычных падзеях, прыручаюць ўраўненні з дробамі, дзеляцца лінгвістычнымі тонкасцямі і здзіўляюць хімічнымі доследамі. Яны ж усмешкай сустракаюць самых маленькіх у ясельных групах, а таксама дапамагаюць браць высокія ноты на творчых турнірах.
Зараз жа настаўнікі змянілі звыклае амплуа і самі здаюць "прафесійны экзамен". Ужо адбыліся адкрытыя ўрокі і майстар-класы, запісалі навучальныя відэа і прадставілі ўласныя методыкі. Сёння ж творчая самапрэзентацыя. Адзначу, што на ўсіх этапах на ганаровы тытул прэтэндавалі каля тысячы настаўнікаў рэгіёна.
Усяго выберуць восем пераможцаў у розных намінацыях. Цэнтральны рэгіён лаўрэаты прадставяць на рэспубліканскім конкурсе "Настаўнік года": фінал пройдзе восенню.













