Віражы на трактарадроме, бліц на веданне сельгастэхнікі. "Лепшага аратага - 2022" выбіраюць сёння ва Уздзенскім раёне. У прафесійным майстэрстве спаборнічаюць амаль 30 каманд. На адным полі дасведчаныя механізатары ад кожнай вобласці, а таксама студэнты профільных устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Яны на хуткасць перавозілі і ўсталёўвалі груз. Спаборнічалі і ў ворыве: прамалінейнасць, глыбіня, абарот. Ацэньвалі кожную дэталь.
Аратых-пераможцаў назавуць ужо заўтра: узнагароджанне адбудзецца на выставе "Белагра". Дарэчы, лепшых земляробаў у рамках форуму выбіраюць ужо 16-ы раз.













