Лепшага кандытара сёння выбралі ў сталіцы

9 июня 2015

У фінале конкурса “Мінскі майстар” удзельнічаюць 13 кандытараў. За гадзіну ім трэба зрабіць торт на пэўную тэматыку з абмежаванай колькасці прадуктаў. Антаніна Станкевіч пазнаёмілася з тымі, для каго прыгатаванне ежы не толькі тэхналагічны, але і творчы працэс.

Бісквітныя каржы, узбітыя вяршкі, масляны крэм. Для кожнага ўдзельніка – аднолькавыя прадукты і пэўная тэматыка. Нядаўна адсвяткавалі Дзень абароны дзяцей, а таму і тэму выбралі невыпадкова. Кандытару Вользе трэба зрабіць яркі смачны торт усяго за гадзіну.

Да конкурса кандытараў звычайна рыхтуюцца на працягу года. Сапернічаць прыходзіцца з лепшымі сталічнымі майстрамі. Звычайна адбор праходзіць у некалькі этапаў, а ў фінал трапляюць амаль два дзясяткі чалавек, так што канкурэнцыя сур'ёзная. Атрымаць званне менавіта ў гэтай катэгорыі – вельмі ганарова і для самога кандытара, і для кафэ ці рэстарана, дзе ён працуе.

А тым часам Вольга поўнасцю дае волю фантазіі. На ўжо амаль гатовым кандытарскім вырабе з'яўляюцца прыгожыя рамонкі з цукровай мастыкі.