Лепшае экафота вызначаць у сталіцы

2 апреля 2020
Здымкі на конкурс "Зялёны Мінск - 2020" ужо прымаюць. Свае творы аўтары могуць даслаць па трох намінацыях: прыродныя фантазіі, чалавек у згодзе з прыродай, экалогія  вачамі жыхароў. У першую чаргу журы зверне ўвагу на якасць тэхнічнага выканання, кампазіцыю і эксклюзіўнасць. Вынікі падвядуць восенню. Лепшыя фота прэзентуюць падчас выстаў.