Конь - у падарунак

22 августа 2016

На конным фестывалі ў вёсцы Рэмель Столінскага раёна разгулялі латарэю, дзе галоўным прызам стала кабыла беларускай пароды. На самім жа конным свяце можна было ўбачыць гановерских, арабскіх скакуноў і нават валійскіх поні. А яшчэ - паказальныя выступленні і конкурсы. Самы відовішчны этап - спаборніцтвы конных запрэжак, дзе ацэньвалася майстэрства дрэсіроўкі канёў і ўбранне калёс. Дарэчы, сёння ў Беларусі прадстаўлена каля 15 конных парод. У іх ліку беларуская запражная - самая маладая нацыянальная парода ў свеце, якая была выведзена 16 гадоў таму.

Юрый Герман, загадчык лабараторыі РНВЦ па жывёлагадоўлі НАН Беларусі: "У 2010 годзе мы выявілі, што менавіта ў Брэсцкім і Гомельскім рэгіёнах яшчэ захавалася такая ўнікальная папуляцыя канёў, якая на сённяшні дзень налічвае менш як 100 галоў - гэта палеская папуляцыя канёў. Яна бярэ свой пачатак ад абарыгенных, так званых лясных канёў, якія існавалі на беларускай зямлі парадку 200-300 гадоў таму".

Конны фестываль у Рэмелі праходзіць трэці раз. Яго мэта - павысіць цікавасць да канёў, іх захавання і гадоўлі.