А дапамаглі ім вучні агралесатэхнічнага каледжа. Гадавалы лясны жыхар заблытаўся ў браканьерскай пастцы з дроту. Знайшлі яго параненага і стомленага. Каб вызваліць жывёліну, спецыялістам давялося накінуць на яго сетку і абезруховіць. Затым зняць з шыі металічную пастку і апрацаваць раны. Пасля шчаслівага выратавання лось уцёк у лес. Паводле слоў інспектараў, калі б дапамога не прыйшла своечасова, жывёліна магла загінуць.
Ласяня выратавалі магілёўскія інспектары прыродааховы
13 марта 2017













