Лось выйшаў на дарогу ў Мінску непадалёку ад Нацыянальнай бібліятэкі

3 апреля 2020
Парушыў правілы дарожнага руху і лось, які выйшаў на дарогу ў Мінску непадалёку ад Нацыянальнай бібліятэкі. Верагодна, звер з'явіўся ў горадзе  выпадкова. Прагулка жывёлы трапіла на відэа, якое размясцілі на Telegram-канале  ДАІ Мінгарвыканкама. Сталічная аўтаінспекцыя своечасова выехала на ўчастак дарогі, дзе быў заўважаны лось. Экіпаж інспектараў ДАІ папярэдзіў вадзіцеляў пра небяспеку, а затым пракантраляваў, каб жывёла без здарэнняў вярнулася дадому - у лясны масіў.