Лось стаў галоўным ньюсмейкерам у Мёрах

25 мая 2016

Дзікая жывёліна зайшла ў двор адной са школ. Гэта здарылася раніцай яшчэ да пачатку заняткаў. Пасля сябе лось пакінуў чатыры павыбіваныя шыбы. Відавочцы гавораць, жывёліна была напалохана. А калі зазвінела шкло, лось хутка пакінуў тэрыторыю навучальнай установы.