Ліўні і навальніцы абрынуліся на Беларусь напярэдадні

14 июля 2014

Віной усяму цыклон Мікаэла - разам з цёплым надвор'ем ён прынёс моцныя дажджы і град. Шквалісты вецер у Магілёўскай вобласці стаў прычынай шматлікіх пашкоджанняў дамоў і гаспадарчых пабудоў. Больш за ўсё пацярпелі Бялыніцкі, Быхаўскі і Слаўгарадскі раёны. У самім абласным цэнтры парывы ветру дасягалі больш чым 20 метраў за секунду. Паваленыя дрэвы пашкодзілі лініі электраперадачы. На выхадных без святла засталося каля 300 населеных пунктаў.


А ў Мінскай вобласці выпала ападкаў як за месяц. Магутны лівень накрыў раён Мінскага мора, з-за чаго на выездзе са сталіцы ў гэтым напрамку ўтварыўся шматкіламетровы затор. На Лагойскім тракце супрацоўнікі МНС выратавалі двух пенсіянераў з падтопленага прыпынку. Праблемы з рухам транспарту былі ў мікрараёнах Сухарава, Зялёны Луг, а таксама ля парку Чалюскінцаў. І сіноптыкі не радуюць. У найбліжэйшыя суткі дажджлівае надвор'е захаваецца.