Літоўскі бізнес зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Гэта пацвярджаюць вынікі Рэспубліканскага дзелавога форуму, які адбыўся ў Мінску. Літоўцы не хочуць страчваць такога важнага і надзейнага партнёра, як наша краіна. У нас вялікі патэнцыял для двухбаковага супрацоўніцтва, але палітыкі Літвы не гатовыя ісці насустрач. Тады на першы план выходзіць народная (а ў дадзеным выпадку яшчэ і прадпрымальніцкая) дыпламатыя.
Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва
Цікавасць да Тыдня прадпрымальніцтва выйшла за межы краіны. Высокая яна і сярод беларусаў. Дзясяткі мерапрыемстваў праходзяць у кожным рэгіёне. Што да лепшых лакацый для вядзення сваёй справы, сёлета ў топе Брэсцкая вобласць і горад Гродна.













